16 верасня 2020
11 верасня пуцёўкі ад Нясвіжскага райкама БРСМ для працы ў трэцім працоўным семестры 2020 года атрымалі: адміністрацыя ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і два студэнцкія атрады Нясвіжскага педагагічнага каледжа. Байцам гэтых студатрадаў, агульнай колькасцю 60 чалавек, на працягу верасня-кастрычніка трэба будзе ўдарна папрацаваць на ўборцы ўраджаю яблыкаў у прамысловых садках Гарадзейскага цукровага камбіната. Кіруе тэрытарыяльным штабам студэнцкіх атрадаў Нясвіжчыны першы сакратар мясцовага райкама БРСМ Кацярына Кавешнікава. Камсамольская традыцыя, закладзеная амаль шэсць дзясяткаў гадоў таму, працягваецца і ў нашы дні. Беларусь-першая краіна на постсавецкай прасторы, у якой яшчэ ў 2005 годзе на дзяржаўным узроўні студэнцкія атрады атрымалі заканадаўчую падтрымку.